апошняя ў гісторыі Кітая вял.сял. вайна. У значнай ступені абумоўлена перанаселенасцю краіны і звязаным з ёй недахопам ворнай зямлі. Становішча пагаршалася паражэннем Кітая ў англа-кітайскай вайне 1840—42 і ўцечкай серабра з Кітая ў выніку еўрап. кантрабанды опіуму, што выклікала фін.-эканам. крызіс. Няздольнасць урада маньчжурскай дынастыі Цын вырашыць праблемы краіны прывяла ў 1841—49 да шэрагу нар. паўстанняў. Заснавальнік руху тайпінаў — вясковы настаўнік Хун Сюцюань, які ў 1843 стварыў «Таварыства пакланення нябеснаму ўладару» (Байшандзіхуй). Ідэйнай асновай таварыства абвешчана хрысціянства, але ў інтэрпрэтацыі Хун Сюцюаня хрысц. ідэя адзінага Бога спалучалася з традыц.кіт. ўяўленнямі аб сац. роўнасці і справядлівасці — тайпін (кіт. «вял. роўнасць» — адсюль Т.п.). 11.1.1851 таварыства пачало паўстанне пад лозунгам стварэння «Нябеснай дзяржавы вял. працвітання» (Тайпін цяньго). Хун Сюцюань абвясціў сябе Цяньванам (нябесным гасударом). Армію і ўрад тайпінаў узначаліў Ян Сюцын. Створанае тайпінамі моцнае дысцыплінаванае войска заняло вял.тэр. на Пд ад р. Янцзы, а ў 1853 — г. Нанкін, які стаў сталіцай тайпінскай дзяржавы. Быў выдадзены дакумент «Зямельная сістэма нябеснай дынастыі», які дэклараваў ураўняльнае размеркаванне зямлі па едаках, але рэалізаваць яго не ўдалося. У 1856 паміж кіраўнікамі руху тайпінаў паглыбіліся супярэчнасці. Са згоды Хун Сюцюаня былі забіты Ян Сюцын і некат. яго паплечнікі. Пасля заканчэння англа-франка-кітайскай вайны 1856—60вял. дапамогу цынскаму ўраду ў задушэнні Т.п. аказалі еўрап. дзяржавы. Частковыя поспехі войск тайпінаў на чале з палкаводцам Лі Сючэнам не змаглі прадухіліць паражэнне Т.п. У ліп. 1864 паў Нанкін, Хун Сюцюань скончыў жыццё самагубствам. У 1868 знішчаны апошнія асяродкі паўстання.
Літ.:
Тайпинское восстание 1850—1864 гг.: Сб. док. М., 1960;
Илюшечкии В.П. Крестьянская война тайпинов. М., 1967.
сям’я моў, пашыраных на п-ве Індакітай і ў прылеглых раёнах Паўд. Кітая. Займаюць прамежкавае становішча паміж кітайска-тыбецкімі мовамі і аўстранезійскімі мовамі. Падзяляюцца на 3 групы: паўд.-зах. (мовы тайская, лаоская, шанская, ахом, юан, кхын і інш.), цэнтр. (тай, нунг, паўд. чжуанскія дыялекты), паўн. (буй, паўн. чжуанскія дыялекты). Да Т.м. прымыкаюць кадайскія мовы (лі, лакуа, лаці, гэлао), дун-шуйскія мовы (дун, шун, ман, тхен) і інш. Усе Т.м. тыпалагічна падобныя. Ім уласцівы ізалюючы лад, фаналагічная і сінтакс. блізкасць, супадзенне марфемы са складам, адсутнасць словазмянення, коранескладанне. Пісьменнасць бярэ пачатак (помнікі з канца 13 ст.) ад інд. пісьма. Выкарыстоўваецца таксама іерагліфіка і лацінка.
Літ.:
Морев Л.Н., Плам Ю.Я. Фомичева М.Ф. Тайский язык. М., 1961.
ТАЙФУ́Н (англ. typhoon ад кіт. тай фын — вялікі вецер),
назва трапічных цыклонаў штармавой і ўраганнай сілы (скорасць ветру 30—50 км/гадз, асобныя парывы да 100 км/гадз) у зоне распаўсюджання мусонаў Усх. Азіі. Узнікаюць пераважна летам і восенню над Ціхім ак., на У ад Філіпінскіх а-воў, дасягаюць берагоў Кітая, Японіі, Карэі, уплываюць на надвор’е Д. Усходу Расіі. Дыяметр Т. некалькі соцень кіламетраў. Выклікае моцнае хваляванне мора, часта суправаджаецца ліўнямі, навадненнямі, прыводзіць да разбурэнняў і прычыняе вял. матэрыяльныя страты. За год бывае 20—30 Т., працягласць асобных ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў.
возера на У Кітая, на правабярэжнай ч. даліны р. Янцзы, каля яе дэльты. Пл. 2,2—3,6 тыс.км². Прэснае. Летам паўнаводнае, глыб. да 12 м, зімой мялее. Злучана пратокамі з Вялікім каналам. Выкарыстоўваецца для арашэння рысавых палёў, суднаходства, рыбалоўства.
бел. вучоны ў галіне біяхіміі і радыяцыйнай біялогіі. Д-рбіял.н. (1973). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950). З 1959 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі. З 1991 у Ізраілі. Навук. працы па механізмах уздзеяння малых доз іанізуючай радыяцыі на кару наднырачнікаў, канфармацыйных зменах мітахандрыяльных мембран клетак галаўнога мозга пад уздзеяннем стрэс-фактараў.
Тв.:
Зависимость реакции системы гипофиз—кора надпочечников от условий воздействия ионизирующей радиации в малых дозах (разам з Т.В.Дудзінай) // Радиобиология. 1976. Т. 16, № 2;
Метабалічныя зрухі у дэлабірынтаваных жывёлін на ўздзеянне іанізуючай радыяцыі ў малых дозах (у сааўт.) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1983. №4.
горад у Кітаі, на З в-ва Тайвань. 848,3 тыс.ж. (2000). Трансп. вузел. Цэнтр асноўнага с.-г. раёна вострава і значны прамысл.цэнтр.Прам-сць: маш.-буд., у т. л. авіязборка; цукр., папяровая, хім., тэкст.; вытв-сць камфары.
форма шлюбных паводзін птушак у перыяд размнажэння. Садзейнічае прывабліванню самак або самцоў, прывядзенню іх у стан гатоўнасці да спароўвання, спрыяе адбору найб. актыўных і дужых партнёраў. Выражаецца ў спевах, такавых палётах, позах, якія дэманструюць яркае пер’е, і інш., бойках, турнірах, будове несапр. гнёздаў. Найб. характэрна для самцоў палігамных відаў курападобных (цецерукі, глушцы, рабчыкі) і кулікоў. У манагамных відаў самец такуе каля самкі (напр., лебедзь); у паліандраў такуюць самкі (кулікі-плывунчыкі, каляровыя бакасы).
ТАКАЖЭ́ВІЧ (Tokajzewicz) Юзаф (8.1.1841, г. Бельск-Падляскі Падляскага ваяв., Польшча — 2.8.1919),
польскі публіцыст, пісьменнік. Скончыў Беластоцкую гімназію (1859), вучыўся ў Маскоўскім (1859—61) і Парыжскім ун-тах. У 1861 за ўдзел у студэнцкай дэманстрацыі ў Пецярбургу арыштаваны. Удзельнік паўстання 1863—64. Пасля — у эміграцыі. Заснаваў «Міжнароднае таварыства польскіх студэнтаў». Рэдагаваў двухтыднёвік «Przyszłość» («Будучыня», 1866), выпускаў рэв.-дэмакр. выданне «Gmina» («Супольнасць», 1866—67, напачатку выдавалася ў друкарні А.Герцэна ў Жэневе). Прапагандаваў тэорыю абшчыннага сацыялізму Герцэна. Арт. «Рускае пытанне» (1868) прысвяціў становішчу рус. і бел. народаў. З 1882 на радзіме. У 1883—93 супрацоўнік час. «Kraj» («Край», Пецярбург). У 1902—04 жыў на Слонімшчыне ў маёнтку М.Федароўскага, вёў з ім фалькл.-этнагр. даследаванні. Аўтар аповесцей «Пан сляпы Павал» (1881) і «Пан глухі Гавал» (1891), успамінаў «У дні вайны і голаду» (1900). Федароўскі прысвяціў яму ўспаміны «Юзаф Такажэвіч — апошні камандзір атрада 1863 г.» (1921).
ТАКАІШВІ́ЛІ Сесіль Дзмітрыеўна (13.10.1906, г. Батумі, Грузія — 21.5.1984),
грузінская актрыса. Нар.арт.СССР (1966). Скончыла драм. студыю пад кіраўніцтвам А.Пагавы (1926). З 1926 у Т-ры імя Ш.Руставелі. у 1930—67 у Т-ры імя К.Марджанішвілі ў Тбілісі. Мастацтва Т. адметнае вастрынёй формы, самабытнасцю, гумарам, яркай характарнасцю. Сярод роляў: Анка («Паэма пра сякеру» М.Пагодзіна), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Агудалава («Беспасажніца» А.Астроўскага), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе). Здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія Грузіі 1983.
горад у Японіі, на ПнУ в-ва Сікоку. Адм. ц. прэфектуры Кагава. Каля 400 тыс.ж. з прыгарадамі (2001). Марскі порт. Чыг. паромам звязаны з в-вам Хонсю. Прам-сць: маш.-буд., цэлюлозна-папяровая, металаапр., харч., дрэваапр., мэблевая. Традыц. народныя рамёствы. Ун-т. Паблізу нац. парк Ясіма.