Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

саманадзейны, .

Празмерна ўпэўнены ў самім сабе, які выражае такую празмерную ўпэўненасць.

  • С. чалавек.
  • С. адказ.

|| наз. саманадзейнасць, .

саманазва, , ж.

Імя, якім які-н. народ называе сам сябе.

саманарыхтоўка, , ж.

Нарыхтоўка чаго-н. (паліва, сыравіна і пад.) самім спажыўцом, мясцовымі арганізацыямі.

самапавага, , ж.

Павага да самога сябе.

самападман, , м.

Абман самога сябе, унушэнне сабе таго, чаго няма ў сапраўднасці.

самапасам, прысл. (разм.).

Без нагляду; на свабодзе.

  • Авечкі ходзяць с.
  • Цэлы дзень дзеці с. (перан. самі сабой, без нагляду старэйшых).

самапіска, , ж. (разм.).

Тое, што і аўтаручка.

самапісны, .

Які аўтаматычна робіць запіс якіх-н. паказчыкаў.

  • С. механізм.

самапрыніжэнне, , н.

Прыніжэнне сваёй асобы, сваіх заслуг і дасягненняў.

самаробак, , м. (разм.).

Самаробная рэч.