Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самалёт, , м.

Лятальны апарат, цяжэйшы за паветра, з рухавіком і нерухомымі крыламі.

  • Транспартны с.
  • Ваенны с.

  • Дыван-самалёт — у казках: чарадзейны дыван, на якім героі пералятаюць па паветры ў любое месца.

|| прым. самалётны, . Самалётнае абсталяванне.

самалёта...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да самалётаў, напр. самалётабудаўнік, самалётарамонтны.

самалётабудаванне, , н.

Вытворчасць самалётаў.

|| прым. самалётабудаўнічы, .

самалётаваджэнне, , н.

Тэорыя і практыка ваджэння самалётаў.

самалюбівы, .

Які вылучаецца абвостраным самалюбствам.

  • С. характар.

самалюбства, , н.

Пачуццё ўласнай годнасці, якое звычайна спалучаецца з раўнівымі адносінамі да думкі пра сябе іншых людзей.

  • Хваравітае с.

самамэта, , ж.

Мэта, дасягненне якой не з’яўляецца сродкам для дасягнення іншых мэт.

  • Для музыканта тэхніка не с.

саман, , м.

Цэгла-сырэц, зробленая з сумесі гліны, гною, саломы або якіх-н. валакністых матэрыялаў.

|| прым. саманны, .

саманабыты, .

Не спадчынны, набыты асабіста, на свае сродкі.

саманаводны, , (спец.).

Які аўтаматычна наводзіцца на цэль.

  • Саманаводная ракета.