Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асі́ліць, ✂; зак.

  1. Аказацца дужэйшым у барацьбе, перамагчы; адолець.

    • А. ворага.
    • Не зможа нас гора а. (перан.).
  2. Выканаць цяжкую работу, справіцца з чым-н.

    • А. вышэйшую матэматыку.

|| незак. асільваць, ✂.

асіме́трыя, ✂, ж.

Адсутнасць або парушэнне сіметрыі.

|| прым. асіметрычны, ✂.

|| наз. асіметрычнасць, ✂.

асімілява́цца, ✂; зак. і незак.

Змяняючыся, прыпадобніцца (прыпадабняцца).

|| наз. асіміляцыя, ✂.

|| прым. асімілятыўны, ✂ і асіміляцыйны, ✂.

асімілява́ць, ✂; зак. і незак.

Відазмяняючы, прыпадобніць (прыпадабняць).

|| наз. асіміляцыя, ✂.

|| прым. асімілятыўны, ✂ і асіміляцыйны, ✂.

асі́на, ✂, ж.

Лісцевае дрэва роду таполяў з зеленавата-шэрай гладкай карой, а таксама драўніна яго.

|| прым. асінавы, ✂.

  • Дрыжыць як а. ліст (прымаўка).

асі́ннік, ✂, м.

Асінавы лес.

|| прым. асіннікавы, ✂.

асі́плы, ✂.

Які стаў сіплым.

  • А. голас.

|| наз. асіпласць, ✂.

асіраце́лы, ✂.

Які стаў сіратою; адзінокі.

  • Асірацелыя дзеці.
  • А. дом.

|| наз. асірацеласць, ✂.

асіраце́ць, ✂; зак.

  1. гл. сірацець.

  2. перан. Стаць адзінокім, неўладкаваным; апусцець.

    • Дом без гаспадара асірацеў.

асіраці́ць, ✂; зак.

Зрабіць каго-н. сіратою, сіротамі.

  • А. дзяцей.
  • Вайна многіх асіраціла.