Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

салютаваць, ✂; зак. і незак.

Аддаць (аддаваць) салют.

|| зак. адсалютаваць, ✂.

саля...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «соле...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. салявар, саляварня, салявоз, салякоп, саляносны (басейн), саляпромысел, саляфабрыка.

саляварня, ✂, ж.

Прадпрыемства, дзе выварваюць соль.

салямі, нескл., ж.

Сорт цвёрдай вэнджанай каўбасы.

салянакіслы, ✂.

Які мае адносіны да солей салянай кіслаты.

салянка​1, ✂, ж.

Тое, што і сальніца.

салянка​2, ✂, ж.

Густы суп з дробна нарэзанымі кавалкамі мяса або рыбы і вострымі прыправамі.

саляны:

  • саляная кіслата — раствор хлорыстага вадароду ў вадзе.

саляр, ✂, м.

Прадукт перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца як паліва.

|| прым. саляравы, ✂.

  • Саляравае масла.

салярый, ✂, м.

Спецыяльная пляцоўка для прыняцця сонечных ваннаў.