Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асе́птыка, ✂, ж. (спец.).

Засцярога ад заражэння пры аперацыях, пры лячэнні ран.

|| прым. асептычны, ✂.

асе́сці, ✂; зак.

  1. Апусціцца, паглыбіцца ў зямлю.

    • Сцены дома аселі.
    • Снег за ноч асеў.
  2. Апусціцца слоем.

    • Муць асела на дно.
  3. Перастаць лётаць, сесці на што-н. (пра пчол, птушак і пад.).

    • Рой пчол асеў.
  4. Пасяліцца на пастаяннае жыхарства.

    • Сям’я асела ў вёсцы.
    • Радкі верша аселі ў памяці (перан. затрымаліся, замацаваліся).
  5. Страціць сілу, паслабець.

    • Голас неяк асеў, прагучаў ціха.
  6. перан. Пасля ўзбуджэння аціхнуць, спыніць актыўную дзейнасць.

    • Чалавек змоўк, неяк асеў.

|| незак. асядаць, ✂.

|| наз. асяданне, ✂.

асе́тр, ✂, м.

Буйная прамысловая рыба, каштоўная сваім мясам і ікрой.

|| прым. асятровы, ✂.

  • Сямейства асятровых (наз.).
  • Асятровая ікра.

асеці́ны, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Паўночна-Асецінскай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі, і Паўднёва-Асецінскай Рэспублікі, якая ўваходзіць у склад Грузіі.

|| ж. асецінка, ✂.

|| прым. асецінскі, ✂.

асе́ць, ✂, ж.

Памяшканне пры гумне для сушкі снапоў перад малацьбой.

|| прым. асецевы, ✂.

асе́чка, ✂, ж.

Пры стральбе: адсутнасць выстралу з-за няспраўнасці зброі ці патрона.

  • Ружжо дало асечку (таксама перан. пра няўдачу пры выкананні чаго-н. і разм.).

асёл, ✂, м.

  1. Невысокая свойская жывёліна, падобная на каня, з вялікай мордай і доўгімі вушамі.

  2. перан. Пра тупога, упартага чалавека (разм. лаянк.).

|| прым. асліны, ✂.

асігнава́ць, ✂; зак. і незак.

Выдзеліць (-дзяляць) пэўныя грашовыя сродкі на якія-н. расходы.

|| наз. асігнаванне, ✂.

асігна́цыя, ✂, ж.

Назва папяровых грашовых знакаў, што выпускаліся ў Расіі з 1769 па 1849 г.

|| прым. асігнацыйны, ✂.

асі́лак, ✂, м.

  1. Герой беларускіх казак, воін вялікай сілы, мужнасці; волат.

  2. перан. Чалавек магутнай сілы, мужнасці, адвагі.

|| прым. асілкавы, ✂.

  • Асілкавая постаць.