асе́сці, ; зак.

  1. Апусціцца, паглыбіцца ў зямлю.

    • Сцены дома аселі.
    • Снег за ноч асеў.
  2. Апусціцца слоем.

    • Муць асела на дно.
  3. Перастаць лётаць, сесці на што-н. (пра пчол, птушак і пад.).

    • Рой пчол асеў.
  4. Пасяліцца на пастаяннае жыхарства.

    • Сям’я асела ў вёсцы.
    • Радкі верша аселі ў памяці (перан. затрымаліся, замацаваліся).
  5. Страціць сілу, паслабець.

    • Голас неяк асеў, прагучаў ціха.
  6. перан. Пасля ўзбуджэння аціхнуць, спыніць актыўную дзейнасць.

    • Чалавек змоўк, неяк асеў.

|| незак. асядаць, .

|| наз. асяданне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)