Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сагрэцца, ✂; зак.

  1. Сагрэць сябе, сваё цела.

    • С. ў хаце ля печы.
  2. Стаць гарачым, цёплым; нагрэцца.

    • Вада ў печы сагрэлася.
  3. перан. Падабрэць ад добрых, сардэчных слоў, адносін.

    • Ад добрай парады сагрэлася душа.

|| незак. сагравацца, ✂.

|| наз. саграванне, ✂.

сагрэць, ✂; зак.

  1. Зрабіць цёплым, гарачым.

    • С. малако.
    • Сонца сагрэла зямлю.
  2. Перадаць каму-, чаму-н. сваю цеплыню.

    • С. дзіця на руках.
    • С. сваёй дабратой (перан.).

|| незак. саграваць, ✂.

|| наз. саграванне, ✂.

сад, ✂, м.

  1. Участак зямлі, засаджаны дрэвамі, кустамі, кветкамі.

    • Фруктовы с.
    • Батанічны с. (такі, у якім з навуковай мэтай вырошчваюць розныя расліны).
    • Зімні с. (спецыяльнае памяшканне для кветак, раслін).
  2. Тое, што і дзіцячы сад.

    • Забраць з сада дзяцей.

◊

  • Дзіцячы сад — выхаваўчая ўстанова для дзяцей дашкольнага ўзросту.

|| памянш. садок, ✂ і садзік, ✂.

|| прым. садовы, ✂.

◊

  • Галава садовая (разм. неадабр.) — пра някемлівага, неразумнага чалавека, разяву.

садавіна, ✂, ж., зб.

Плады садовых дрэў.

  • Купіць свежай садавіны.

садавод, ✂, м.

Спецыяліст па садаводству; чалавек, які разводзіць сад, сады.

садаводства, ✂, н.

  1. Развядзенне садоў як галіна раслінаводства.

  2. Асобная гаспадарка, занятая развядзеннем садовых культур.

|| прым. садаводчы, ✂.

садануць, ✂; зак. і аднакр. (разм.).

  1. З размаху ўсадзіць што-н. вострае.

    • С. нож у дрэва.
  2. чым і без дапаўнення. Моцна ўдарыць.

    • С. кулаком у бок.
    • С. з ружжа (выстраліць).

саджалка, ✂, ж.

Сельскагаспадарчая машына для пасадкі бульбы, агародніны, расады.

саджанец, ✂, м.

Маладая расліна, вырашчаная ў гадавальніку з чаранкоў або сеянцаў і прызначаная для перасадкі ў другое месца.

  • Саджанцы сліў.

|| прым. саджанцавы, ✂.

саджаны, ✂.

Які вырас з саджанца, пасаджаны (не сеяны і не дзікарослы).

  • Саджаныя бярозы.
  • С. лес.