Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сарцавіна, , ж.

  1. Сярэдняя частка сцябла, ствала або кораня раслін.

  2. Унутраная, сярэдняя частка чаго-н., напр. плода.

    • С. яблыка.
    • С. праблемы (перан. аснова, сутнасць).

|| прым. сарцавінны, .

сарціроўка, , ж.

  1. гл. сартаваць.

  2. Машына для размеркавання чаго-н. па сартах, па якасці.

сасісачная, , ж.

Закусачная, дзе гандлююць гарачымі сасіскамі.

сасіска, , ж.

Невялікая тонкая каўбаска, якую ядуць у вараным выглядзе.

|| прым. сасісачны, .

саскаўзнуцца, ; зак.

Тое, што і саскаўзнуць.

саскаўзнуць, ; зак.

Спусціцца, з’ехаць зверху ўніз, зваліцца з чаго-н. коўзаючыся.

  • Лыжа лёгка саскаўзнула з нагі.

|| незак. саскоўзваць, .

саскочыць, ; зак.

  1. Скочыць, скачком спусціцца ўніз.

    • С. з каня.
  2. Не ўтрымаўшыся на чым-н., зваліцца, скінуцца.

    • Дзверы саскочылі з завесаў.

|| незак. саскакваць, .

саскрэб, , м.

Тое, што саскрэбена з чаго-н.; месца, з якога што-н. саскрэбена.

  • Дыягнастычны с.

|| прым. саскрэбны, .

саскрэбці, ; зак.

Скрабучы, зняць або ачысціць што-н. з паверхні чаго-н.

  • С. кару з дрэва.

|| незак. саскрабаць, і саскрэбваць, .

|| наз. саскрабанне, і саскрэбванне, .

саскубці, ; зак.

  1. Скубучы, сарваць.

    • С. траву.
  2. Зрабіць шэрсць прыгоднай для прадзення.

|| незак. саскубаць, і саскубваць, .