Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сардэлька, , ж.

Тоўстая кароткая сасіска.

|| прым. сардэлечны, .

сардэчна-сасудзісты, .

Які мае адносіны да сэрца і крывяносных сасудаў.

  • Сардэчна-сасудзістая сістэма.

сардэчнік1, , м. (разм.).

  1. Чалавек, які хварэе на сэрца.

  2. Урач, спецыяліст па хваробах сэрца; кардыёлаг.

|| ж. сардэчніца, .

сардэчнік2, , м. (спец.).

Стрыжань, які з’яўляецца ўнутранай часткай чаго-н., на які навіваецца, надзяваецца што-н.

  • Жалезны с.
  • С. электрамагніта.

сардэчны, .

  1. гл. сэрца.

  2. Які ідзе ад сэрца, шчыры; добры, чулы, спагадлівы.

    • С. чалавек.
    • Сардэчная сустрэча.
    • Сардэчна (прысл.) прыняць гасцей.
  3. Які мае адносіны да кахання паміж мужчынам і жанчынай; любоўны.

    • С. друг.
    • Сардэчныя справы.
  4. у знач. наз. Ужыв. як ласкавы зварот пры ўпамінанні пра каго-н. з адценнем ласкі, жалю, спачування.

    • Пацярпі, с. мой.

|| наз. сардэчнасць, .

саржа, , ж.

Баваўняная або шаўковая тканіна з дыяганальным перапляценнем нітак.

|| прым. саржавы, .

сарказм, , м. (кніжн.).

  1. З’едлівая, злосная насмешка.

  2. З’едлівая, кплівая заўвага.

саркастычны, .

Які выражае сарказм, прасякнуты сарказмам.

  • С. тон.

|| наз. саркастычнасць, .

саркафаг, , м.

У старажытных народаў: грабніца ў выглядзе труны (звычайна з каменя).

саркома, , ж.

Злаякасная пухліна, што развіваецца са злучальнай тканкі.

|| прым. саркаматозны, .