Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

саркома, ✂, ж.

Злаякасная пухліна, што развіваецца са злучальнай тканкі.

|| прым. саркаматозны, ✂.

сарна, ✂, ж.

Парнакапытная жывёліна сямейства пустарогіх; горная антылопа.

сарока, ✂, ж.

Птушка сямейства крумкачовых з доўгім хвастом і чорным з белым пер’ем у крылах.

  • С. на хвасце прынесла (пра навіну, весткі, атрыманая невядома адкуль; жарт. іран.).

|| прым. сарочы, ✂ і сарочын, ✂.

  • Сарочына гняздо.

саромецца, ✂; незак.

  1. Адчуваць сорам, няёмкасць за свае ўчынкі, паводзіны і пад.

    • С. расказаць пра свае поспехі.
    • С. свайго адзення.
    • Не трэба с. сваіх слёз.
  2. Бянтэжыцца, канфузіцца.

    • С. незнаёмых людзей.
    • С. пець.

|| зак. асароміцца, ✂ і пасаромецца, ✂.

  • Дзяцей бы пасаромелася!
  • Пасаромеўся позна званіць сябру.

сароміць, ✂; незак.

  1. Дакараць, выклікаючы пачуццё сораму.

    • С. дзяцей за дрэнныя ўчынкі.
    • С. за непавагу.
  2. Бянтэжыць, канфузіць.

    • С. падлетка заўвагамі.
  3. Няславіць, ганьбіць.

    • Такі сын с. усю сям’ю.

|| зак. асароміць, ✂ і прысароміць, ✂.

сарочка, ✂, ж.

Мужчынская (верхняя і сподняя) або жаночая (сподняя) кашуля.

|| прым. сарочачны, ✂.

сарпінка, ✂, ж.

Тонкая баваўняная тканіна ў клетку ці ў палоску.

|| прым. сарпінкавы, ✂.

сартавальнік, ✂, м.

Рабочы, які займаецца сарціроўкай чаго-н.

|| ж. сартавальніца, ✂.

сартаваць, ✂; незак.

Размяркоўваць, раскладваць па сартах.

  • С. бульбу.
  • С. швейныя вырабы.

|| зак. рассартаваць, ✂.

|| наз. сартаванне, ✂ і сарціроўка, ✂.

|| прым. сартавальны, ✂ і сарціровачны, ✂.

  • Сартавальная машына.
  • Сартавальная станцыя (станцыя, дзе фарміруюць і расфарміроўваюць чыгуначныя саставы).
  • Сартавальная горка (месца на чыгуначных пуцях, дзе фарміруюцца саставы; спец.).
  • Сарціровачная ўстаноўка.

сартавы, ✂.

  1. гл. сорт.

  2. Які належыць да высокага, каштоўнага або спецыяльнага сорту.

    • Сартавая пшаніца.
    • Сартавое насенняводства.