Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

санты...

Першая частка складаных слоў са знач. адзінкі, роўнай сотай долі той адзінкі, якая названа ў другой частцы складання, напр. сантыграм, сантыметр.

сантым, , м.

Дробная манета ў Францыі, Бельгіі, Люксембургу і Швейцарыі, роўная сотай частцы франка.

сантыменты, (разм. іран.).

Праяўленне празмернай чуллівасці ў словах, учынках.

  • Не трэба разводзіць сантыменты.

сантыметр, , м.

  1. Адзінка даўжыні, сотая доля метра.

  2. Вымяральная лінейка, істужка з дзяленнямі такой меры.

|| прым. сантыметровы, .

сантэхнік, , м.

Скарачэнне: санітарны тэхнік — спецыяліст па санітарнай тэхніцы.

  • Інжынер-с.
  • Слесар-с. (спецыяліст па абслугоўванню цеплавой, водаправоднай і каналізацыйнай тэхнікі ў дамах).

сантэхніка, , ж.

Скарачэнне: санітарная тэхніка.

  • Магазін сантэхнікі (зб. ).

|| прым. сантэхнічны, .

  • Сантэхнічнае абсталяванне.

санца...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «сонца...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. санцапёк, санцалюбны, санцацвет.

санцапёк, , м.

Месца, дзе моцна прыпякае сонца.

  • Ляжаць на санцапёку.

санэпідстанцыя, і санэпідэмстанцыя, , ж.

Скарачэнне: санітарна-эпідэміялагічная станцыя — установа, што ажыццяўляе санітарны нагляд і санітарна-проціэпідэмічнае абслугоўванне.

сонца... (а таксама санца...).

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да сонца (у 1 знач.), напр. сонцаварот (народная назва сонцастаяння), сонцапакланенне;
  • 2) які мае адносіны да сонца (у 2 знач.), напр. сонцаахоўны, сонцалюбівы, сонцалячэнне;
  • 3) падобны на сонца (у 1 знач.), напр. сонцападобны.