Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самавучыцель, , м.

Падручнік для вывучэння чаго-н. самастойна, без дапамогі кіраўніка.

  • С. ігры на баяне.
  • С. французскай мовы.

самавызначыцца, ; зак.

Вызначыць сваё месца ў жыцці, у грамадстве, усвядоміць свае грамадскія, класавыя, нацыянальныя інтарэсы.

|| незак. самавызначацца, .

|| наз. самавызначэнне, .

самавызначэнне, , н.

  1. гл. самавызначыцца.

  2. Вызначэнне, выяўленне народам сваёй волі ў адносінах свайго нацыянальнага і дзяржаўнага ладу.

    • Права нацый на с.

самавыкрыванне, і самавыкрыццё, , н.

Выкрыванне самога сябе, сваіх дзеянняў, учынкаў.

самавыхаванне, , н.

Выхаванне самога сябе.

самавыхваленне, , н.

Усхваленне, праслаўленне самога сябе, сваіх заслуг.

самагон, , м. і самагонка, , ж.

Самаробная гарэлка з хлеба, цукру, караняплодаў, садавіны і пад.

|| прым. самагонны, .

  • С. апарат.

самагоншчык, , м. (разм.).

Той, хто вырабляе самагонку.

|| ж. самагоншчыца, .

самагубны, .

  1. гл. самагубства.

  2. перан. Небяспечны, згубны для самога сябе (кніжн.).

    • С. ўчынак.
    • Самагубнае рашэнне.

|| наз. самагубнасць, .

самагубства, , н.

Наўмыснае пазбаўленне сябе жыцця.

  • Пакончыць жыццё самагубствам.
  • Палітычнае с. (перан. дзеянні, учынак, якія вядуць да спынення сваёй палітычнай дзейнасці).

|| прым. самагубны, .

  • С. акт.