Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апа́л​1, ✂, м.

  1. гл. апаліць.

  2. Паліва (дровы, драўнінныя адходы, торф і пад.).

  3. Апрацоўка гліняных вырабаў высокай тэмпературай.

апа́л​2, ✂, м.

Мінерал, бледны шклопадобны камень, некаторыя гатункі якога лічацца каштоўнымі.

  • Пярсцёнак з белым апалам.

|| прым. апалавы, ✂.

апа́ла, ✂, ж.

  1. Даўней: няміласць, гнеў цара да каго-н., а таксама кара таму, хто трапіў у няміласць. Быць у апале.

  2. перан. Тое, што і няміласць, непрыхільнасць.

    • Ён у апале ў кіраўнікоў.

апалаге́т, ✂, м. (кніжн.).

Актыўны абаронца якога-н. вучэння, ідэі, ладу.

|| прым. апалагетычны, ✂.

апаласка́ць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і апаласнуць.

|| незак. апалоскваць, ✂.

апаласну́ць, ✂; зак.

Абмыць, злёгку абдаўшы вадою.

  • А. талерку.

апала́ць, ✂; зак. (разм.).

Ачысціць ад мякіны зерне, крупы пры дапамозе апалушак.

  • А. ячмень.

|| незак. палаць, ✂.

апаліты́зм, ✂, м.

Абыякавасць да пытанняў палітыкі, ухіленне ад удзелу ў грамадска-палітычным жыцці.

|| прым. апалітычны, ✂.

апаліты́чны, ✂.

  1. гл. апалітызм.

  2. Які ўхіляецца ад удзелу ў грамадска-палітычным жыцці, абыякавы да пытанняў і праблем палітыкі.

|| наз. апалітычнасць, ✂.

апалі́ць, ✂; зак.

  1. Тое, што і абпаліць. Маланка апаліла дрэва.

  2. Нагрэць (палівам), зрабіць цёплым.

    • А. кватэру.

|| незак. апальваць, ✂.

|| наз. апальванне, ✂ і апал, ✂.