Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самапіска, , ж. (разм.).

Тое, што і аўтаручка.

самапісны, .

Які аўтаматычна робіць запіс якіх-н. паказчыкаў.

  • С. механізм.

самапрыніжэнне, , н.

Прыніжэнне сваёй асобы, сваіх заслуг і дасягненняў.

самаробак, , м. (разм.).

Самаробная рэч.

самаробны, .

Ручной работы, не фабрычнага вырабу.

  • С. стол.

самародак, , м.

  1. Рознай велічыні кавалкі металу (звычайна каштоўнага), якія сустракаюцца ў прыродзе ў чыстым выглядзе.

    • С. золата.
  2. перан. Чалавек з прыроднымі здольнасцямі, якія выявіліся без адукацыі, выхавання.

    • Музыкант-с.

|| прым. самародкавы, .

  • Самародкавае золата.

самародны, .

  1. Які сустракаецца ў прыродзе ў хімічна чыстым выглядзе.

    • С. метал.
  2. Прыродны, які развіўся самастойна, без сістэматычнай адукацыі.

    • С. талент.

самарушны, .

Тое, што і самаходны.

  • Самарушнае ўстройства.
  • С. экскаватар.

самарэклама, , ж.

Усхваленне самога сябе, сваіх поспехаў, якасцей.

самасад, , м. (разм.).

Тытунь уласнага пасеву і дамашняй апрацоўкі.

  • Курыць с.

|| прым. самасадны, .