Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самамэта, , ж.

Мэта, дасягненне якой не з’яўляецца сродкам для дасягнення іншых мэт.

  • Для музыканта тэхніка не с.

саман, , м.

Цэгла-сырэц, зробленая з сумесі гліны, гною, саломы або якіх-н. валакністых матэрыялаў.

|| прым. саманны, .

саманабыты, .

Не спадчынны, набыты асабіста, на свае сродкі.

саманаводны, , (спец.).

Які аўтаматычна наводзіцца на цэль.

  • Саманаводная ракета.

саманадзейны, .

Празмерна ўпэўнены ў самім сабе, які выражае такую празмерную ўпэўненасць.

  • С. чалавек.
  • С. адказ.

|| наз. саманадзейнасць, .

саманазва, , ж.

Імя, якім які-н. народ называе сам сябе.

саманарыхтоўка, , ж.

Нарыхтоўка чаго-н. (паліва, сыравіна і пад.) самім спажыўцом, мясцовымі арганізацыямі.

самапавага, , ж.

Павага да самога сябе.

самападман, , м.

Абман самога сябе, унушэнне сабе таго, чаго няма ў сапраўднасці.

самапасам, прысл. (разм.).

Без нагляду; на свабодзе.

  • Авечкі ходзяць с.
  • Цэлы дзень дзеці с. (перан. самі сабой, без нагляду старэйшых).