самазаспакоіцца,
Аддацца самазаспакаенню.
||
самазаспакоіцца,
Аддацца самазаспакаенню.
||
самазахаванне,
Імкненне захаваць сваё жыццё, засцерагчы сябе ад небяспекі.
самазвал,
Грузавы аўтамабіль з кузавам, які механічна перакульваецца, а таксама вагон, які можа самаразгружацца.
||
самазванец,
Той, хто выдае сябе за другога чалавека, прысвоіўшы сабе чужое імя, званне.
||
самазванства,
Незаконнае прысваенне сабе чужога імя, звання з мэтай абману.
самазваны,
Які з’яўляецца самазванцам.
самаздаволены,
Такі, які здаволены сабой, перакананы ў сваёй перавазе, годнасці і паказвае, праяўляе гэту здаволенасць.
||
самазневажанне,
Наўмыснае зневажанне самога сябе, прызнанне сябе нікчэмным.
самакантроль,
Кантроль над самім сабой; назіранне за сваёй працай, станам здароўя.
самакат,
Назва веласіпеда ў арміі ў час першай сусветнай вайны.
Дзіцячае механічнае рухальнае прыстасаванне ў выглядзе планкі на двух колцах з прымацаванай да яе ручкай накшталт веласіпеднага руля.
||