Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сацыяльны, .

  1. гл. соцыум.

  2. Грамадскі, які мае адносіны да жыцця людзей і да іх адносін у грамадстве.

    • Сацыяльнае становішча.
    • Сацыяльна (прысл.) небяспечны элемент.
    • Сацыяльнае асяроддзе.
    • Сацыяльнае забеспячэнне (дзяржаўная сістэма матэрыяльнага забеспячэння грамадзян у старасці, а таксама ў выпадку хваробы або непрацаздольнасці).

сацыял-дэмакрат, , м.

Член сацыял-дэмакратычнай партыі.

сацыял-дэмакратыя, , ж.

Ідэйна-палітычная плынь у міжнародным рабочым руху, якая ўзнікла ў канцы 19 ст. і спачатку ставіла сваёй мэтай рэвалюцыйную барацьбу з капіталізмам, а затым перайшла да палітыкі рэформ і зараз аб’ядноўвае левыя сілы ў іх імкненні да паступовага сацыяльна-эканамічнага ўдасканалення грамадства.

|| прым. сацыял-дэмакратычны, .