Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сандалеты, ✂, ж.

Лёгкія летнія туфлі.

сандалі, ✂, ж.

Лёгкія летнія туфлі без абцасаў (першапачаткова падэшва з раменьчыкамі для прымацавання да нагі).

|| прым. сандальны, ✂.

сандаліць, ✂; незак.

Пакрываць, фарбаваць сандалам (у 2 знач.).

|| зак. насандаліць, ✂.

сандвіч, ✂, м.

Дзве складзеныя разам скібачкі хлеба з маслам, сырам, каўбасой і пад. паміж імі.

  • С. з сырам.

санет, ✂, м.

Лірычны верш з 14 радкоў — двух чатырохрадкоўяў і двух трохрадкоўяў з асаблівым размяшчэннем рыфмаў.

|| прым. санетны, ✂.

сані, ✂.

Зімовая павозка на двух палазах.

  • Паехаць у санях па дровы.
  • Не ў свае с. не садзіся (прыказка).

|| прым. санны, ✂.

  • С. след.

санінструктар, ✂, м.

Скарачэнне: санітарны інструктар — малодшы медыцынскі работнік у арміі, які мае спецыяльную падрыхтоўку.

|| прым. санінструктарскі, ✂.

саніраваць, ✂; зак. і незак.

Аздаравіць (-раўляць) што-н.

|| наз. саніраванне, ✂.

  • С. поласці рота.

санітар, ✂, м.

Асоба малодшага медыцынскага персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад.

|| ж. санітарка, ✂.

|| прым. санітарскі, ✂.

санітарны, ✂.

  1. гл. санітарыя.

  2. Які выконваецца паводле патрабаванняў санітарыі; звязаны з ажыццяўленнем мерапрыемстваў па санітарыі.

    • Санітарная асвета.
    • С. стан памяшкання.
    • С. нагляд.
  3. У арміі: які мае адносіны да медыцынскай службы.

    • Санітарная часць.
    • С. пункт.
    • С. цягнік.
    • С. інструктар.