Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самаадукацыя, ✂, ж.

Набыццё ведаў самастойна, без дапамогі выкладчыкаў.

|| прым. самаадукацыйны, ✂.

самаадчуванне, ✂, н.

Агульны стан фізічных і духоўных сіл чалавека.

  • С. пацыента стала лепшым.

самаакупнасць, ✂, ж. (спец.).

Спосаб вядзення гаспадаркі, пры якім расходы пакрываюцца ўласнымі даходамі прадпрыемства.

  • Перайсці на с. і гаспадарчы разлік.

самааналіз, ✂, м.

Аналіз уласных учынкаў і перажыванняў.

самаахвярны, ✂.

Гатовы ахвяраваць сабой, сваімі інтарэсамі дзеля агульнай справы, дзеля шчасця іншых, гераічны і высакародны.

  • С. ўчынак.
  • С. подзвіг у імя інтарэсаў народа.

|| наз. самаахвярнасць, ✂.

самаацэнка, ✂, ж.

Ацэнка самога сябе, сваіх недахопаў і сваёй годнасці.

самабічаванне, ✂, н. (кніжн.).

Прычыненне сабе фізічных і маральных пакут, суровае асуджэнне сябе, сваіх паводзін, сваіх памылак.

самабор, ✂, м.:

  • абрус-самабор — у казках: чарадзейны абрус, на якім сама па сабе з’яўляецца жаданая яда.

|| прым. самаборны, ✂.

самабранка, ✂, ж.

Тое, што і самабор.

|| прым. самабраны, ✂.

самабытны, ✂.

Арыгінальны, не падобны на іншых, самастойны ў сваім развіцці.

  • С. талент.
  • Самабытная літаратура.

|| наз. самабытнасць, ✂.