Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сакаўны, ✂.

Тое, што і сакавіты.

сакваяж, ✂, м.

Дарожная сумка з замком, звычайна са скуры.

|| прым. сакваяжны, ✂.

сакля, ✂, ж.

Назва жылля каўказскіх горцаў.

  • Стаяла с. пад гарою.

сакол, ✂, м.

Тое, што і сокал.

◊

  • Гол як сакол (разм.) — надта бедны, нічога не мае.

саколік, ✂, м.

  1. гл. сокал.

  2. Пяшчотная назва юнака, дзіцяці, мужчыны (звычайна ў звароце і нар.-паэт.).

    • Сынок, с. мой дарагі!

сакраментальны, ✂.

  1. Звязаны з рэлігійным абрадам, рытуальны.

    • Сакраментальныя словы (таксама перан. якія гучаць, як заклінанні).
  2. перан. Які замацаваўся ў традыцыі, стаў звычайным.

|| наз. сакраментальнасць, ✂.

сакратар, ✂, м.

  1. Асоба, якая вядзе справаводства, канцылярыю ўстановы або перапіску і справы прыватнай асобы.

    • С.-машыністка.
    • Асабісты с.
  2. Асоба, што піша пратакол схода.

  3. Выбарны кіраўнік арганізацыі.

    • Генеральны с. ААН.
  4. Адказная асоба, якая вядзе арганізацыйна-выканаўчую работу.

    • Вучоны с. інстытута.

|| прым. сакратарскі, ✂.

сакратарыят, ✂, м.

  1. Арганізацыйна-выканаўчы орган, аддзел пры ўстанове ці арганізацыі для вядзення бягучых спраў.

  2. Супрацоўнікі такога аддзела, органа.

сакрушальны, ✂ (высок.).

Знішчальны, вялікай сілы.

  • С. ўдар.

сакрэт​1, ✂, м.

  1. Тайна, тое, пра што не гавораць.

    • Не выдаць с.
    • У мяне няма сакрэтаў ад бацькоў.
    • Не рабіць сакрэту.
  2. чаго. Тайны спосаб.

    • С. вытворчасці.
    • С. прыгатавання каньяку.
  3. чаго. Скрытая прычыны.

    • С. поспеху.
    • У чым с. такіх паказчыкаў?
  4. Мудрагелістая канструкцыя ў якім-н. механізме.

    • Замок з сакрэтам.
  5. Дадатковы патайны пост, які размяшчаецца вартаўнічай аховай на найбольш небяспечных подступах праціўніка.

    • Назначыць байцоў у с.

|| прым. сакрэтны, ✂.

  • Вельмі сакрэтна (прысл.).