Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сабакар, ✂, м.

  1. Чалавек, які даглядае сабак у спецыяльным гадавальніку, у сабачніку (разм.).

  2. Чалавек, які займаецца лоўляй сабак.

  3. Той, хто ганяе, дражніць сабак (разм.).

|| прым. сабакарскі, ✂.

сабакарня, ✂, ж. (разм.).

Памяшканне для сабак (пераважна паляўнічых).

сабантуй, ✂, м.

  1. У татараў і башкіраў: веснавое народнае свята.

  2. перан. Шумлівая пагулянка (разм. жарт.).

    • З нагоды прыезду ў горад наладзілі с.

сабатаваць, ✂; зак. і незак.

Дзейнічаць супраць чаго-н. шляхам сабатажу, займацца сабатажам.

|| наз. сабатаванне, ✂.

сабатаж, ✂, м.

Наўмысны зрыў работы якога-н. мерапрыемства пры захаванні бачнасці яго выканання, замаскіраванае супрацьдзеянне ажыццяўленню чаго-н.

  • Справа даходзіла да свядомага сабатажу.

|| прым. сабатажны, ✂.

сабатажнік, ✂, м.

Чалавек, які займаецца сабатажам.

|| ж. сабатажніца, ✂.

|| прым. сабатажніцкі, ✂.

сабатажнічаць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і сабатаваць.

сабачаня, ✂ і сабачанё, ✂, н.

  1. Дзіцяня сабакі, шчаня.

  2. Маленькі сабачка.

сабачка​1, ✂, м.

  1. гл. сабака.

  2. Шчаня.

сабачка​2, ✂, м.

  1. Спускавы механізм у агнястрэльнай зброі.

    • Націснуць на сабачку.
  2. Прыстасаванне ў машынах, механізмах, якое перашкаджае руху зубчастага кола назад.