артыле́рыя, ✂, ж.
-
Агнястрэльнае ўзбраенне (гарматы, гаўбіцы, мінамёты і пад.).
- Супрацьтанкавая а.
- Цяжкая а.
-
Род войск з такім узбраеннем.
-
Навука, якая вывучае тэхніку агнястрэльнай зброі (гармат, гаўбіц і пад.) і яе прымяненне.
|| прым. артылерыйскі, ✂.
артысты́зм, ✂, м. (кніжн.).
Высокае майстэрства ў мастацтве, віртуознасць у рабоце.
артысты́чны, ✂.
-
гл. артыст.
-
Уласцівы артысту.
- А. характар.
- Артыстычныя схільнасці.
-
Вельмі ўмелы, майстэрскі.
- Артыстычная работа.
- Заданне выканана артыстычна (прысл.).
|| наз. артыстычнасць, ✂.
артышо́к, ✂, м.
Травяністая расліна з буйнымі фіялетавымі суквеццямі, ніжнія мясістыя часткі якіх ядомыя.
|| прым. артышокавы, ✂.
артэзія́нскі, ✂.
Заключаны ў глыбокіх ваданосных слаях пад натуральным ціскам; глыбінны.
- А. калодзеж.
- Артэзіянскія воды.
артэрыясклеро́з, ✂, м.
Хранічнае захворванне артэрый.