Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

салдатка, , ж. (разм.).

Жонка салдата, які пайшоў на вайну.

салдатня, , ж., зб. (зневаж.).

Салдаты.

салдафон, , м. (разм. зневаж.).

Грубы, некультурны чалавек з ваенных.

|| прым. салдафонскі, .

саленне, , н.

  1. гл. саліць.

  2. Пасоленыя ў запас харчовыя прадукты.

    • Назапасіць на зіму розных саленняў.

салетра, , ж.

Азотнакіслая соль калію, натрыю, амонію, ужываецца ў вытворчасці выбуховых рэчываў, аграноміі.

|| прым. салетравы, .

салёнасць, , ж.

Насычанасць соллю.

  • Ступень салёнасці мораў бывае розная.

салёны, .

  1. Насычаны соллю, які ўтрымлівае ў сабе соль.

    • Салёнае мора.
  2. Пасолены з перавышэннем нормы.

    • С. блін.
    • Салёныя пельмені.
  3. Прыгатаваны ў растворы солі ў запас.

    • Салёныя грыбы.
  4. перан. Дасціпны да рэзкасці, непрыстойнасці (разм.).

    • Салёны анекдот.
    • С. жарт.

салідарнасць, , ж.

Актыўнае спачуванне якім-н. дзеяннем, адзінства поглядаў, інтарэсаў, думак.

  • Сяброўская с.

салідарны, .

  1. Які выражае сваю салідарнасць з кім-, чым-н., аднадушны.

  2. У юрыспрудэнцыі — той, хто нясе сумесную з кім-н. адказнасць.

    • Салідарныя адказчыкі.

салідарызавацца, ; зак. і незак.

Выказаць (выказваць) сваю салідарнасць з кім-, чым-н.

  • С. з думкай дакладчыка.

|| наз. салідарызацыя, .