Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

саланец, ✂, м.

Глеба стэпавых, пустынных зон, насычаная солямі натрыю.

|| прым. саланцовы, ✂.

саланіна, ✂, ж.

Свіное пасоленае сала.

саланчак, ✂, м.

Глеба стэпавых зон, насычаныя прыроднымі солямі.

|| прым. саланчаковы, ✂.

салапяка, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. зневаж.).

Разява, неарганізаваны чалавек.

салат, ✂, м.

Тое, што і салата.

|| прым. салатавы, ✂ і салатны, ✂.

салата, ✂, ж.

  1. Травяністая агародная расліна, лісты якой сырымі ўжываюцца ў ежу.

  2. Халодная страва з нарэзаных кавалачкамі гародніны, яек, мяса, рыбы і пад. з якой-н. прыправай.

    • Мясны с.

|| прым. салатавы, ✂ і салатны, ✂.

  • С. колер (светла-зялёны).

салатніца, ✂, ж.

Спецыяльная пасудзіна для салаты (у 2 знач.).

салатоп, ✂, м.

Рабочы, які займаецца вытопліваннем сала.

салатопка, ✂, ж.

Прадпрыемства, дзе вытопліваюць сала.

салдат, ✂, м.

  1. Радавы ваеннаслужачы сухапутнага войска, а таксама ваеннаслужачы наогул.

    • С. музычнага ўзвода.
  2. перан. Ваенны чалавек, воін.

    • Мой тата — стары с.
    • С. рэвалюцыі (той, хто прысвяціў сваё жыццё справе рэвалюцыі; высок.).
    • Лясныя салдаты (партызаны).

|| памянш. салдацік, ✂.

  • Скакаць у ваду салдацікам (стоячы, у стаячым становішчы).
  • Алавяны с. (дзіцячая цацка — фігурка салдата).

|| прым. салдацкі, ✂.