Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сакрэцыя, ✂, ж. (спец.).

Выдзяленне сакрэту​2 клеткамі залозы.

  • Залозы ўнутранай сакрэцыі.

|| прым. сакраторны, ✂.

  • Сакраторная дзейнасць.

саксаул, ✂, м.

  1. Невысокае сярэднеазіяцкае дрэва або хмызняк з лісцем, падобным на бугаркі.

  2. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. саксаулавы, ✂ і саксаульны, ✂.

саксафаніст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на саксафоне.

саксафон, ✂, м.

Медны духавы музычны інструмент, па тэмбру блізкі да кларнета.

|| прым. саксафонны, ✂.

сала​1, ✂, н.

Тлушчавае адкладанне ў целе жывёльнага арганізма, а таксама прадукт з гэтага рэчыва.

  • Таплёнае с.
  • Дурань-дурань, а с. любіць (прымаўка).

◊

  • Заліць сала за скуру каму (разм.) — нашкодзіць, нарабіць непрыемнасцей каму-н.

|| памянш.-ласк. сальца, ✂.

|| прым. сальны, ✂.

  • Сальная свечка (з сала).

сала​2, ✂, н.

Дробны лёд або насычаны вадой снег, які плыве па паверхні вады перад замярзаннем вадаёма.

  • Па рацэ плыло с.

салавей, ✂, м.

Буравата-шэрая маленькая пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая вылучаецца прыгожым спевам.

  • Ля рэчкі зацёхкаў с.
  • Пець (залівацца) салаўём (гаварыць красамоўна, з захапленнем).

|| ласк. салавейка, ✂ і салоўка, ✂.

|| прым. салаўіны, ✂.

салавець, ✂; незак. (разм.).

Рабіцца вялым, сонным.

|| зак. асалавець, ✂ і пасалавець, ✂.

саладжавы, ✂.

  1. Саладкаваты.

    • С. хлеб.
  2. перан. Празмерна ветлівы, да прыкрасці ліслівы.

    • Саладжавая ўхмылка.
    • С. чалавек.

|| наз. саладжавасць, ✂.

  • У яго паводзінах адчувалася с.

саладзець, ✂; незак.

Станавіцца салодкім, саладзейшым.