Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сакол, , м.

Тое, што і сокал.

  • Гол як сакол (разм.) — надта бедны, нічога не мае.

саколік, , м.

  1. гл. сокал.

  2. Пяшчотная назва юнака, дзіцяці, мужчыны (звычайна ў звароце і нар.-паэт.).

    • Сынок, с. мой дарагі!

сакраментальны, .

  1. Звязаны з рэлігійным абрадам, рытуальны.

    • Сакраментальныя словы (таксама перан. якія гучаць, як заклінанні).
  2. перан. Які замацаваўся ў традыцыі, стаў звычайным.

|| наз. сакраментальнасць, .

сакратар, , м.

  1. Асоба, якая вядзе справаводства, канцылярыю ўстановы або перапіску і справы прыватнай асобы.

    • С.-машыністка.
    • Асабісты с.
  2. Асоба, што піша пратакол схода.

  3. Выбарны кіраўнік арганізацыі.

    • Генеральны с. ААН.
  4. Адказная асоба, якая вядзе арганізацыйна-выканаўчую работу.

    • Вучоны с. інстытута.

|| прым. сакратарскі, .

сакратарыят, , м.

  1. Арганізацыйна-выканаўчы орган, аддзел пры ўстанове ці арганізацыі для вядзення бягучых спраў.

  2. Супрацоўнікі такога аддзела, органа.

сакрушальны, (высок.).

Знішчальны, вялікай сілы.

  • С. ўдар.

сакрэт1, , м.

  1. Тайна, тое, пра што не гавораць.

    • Не выдаць с.
    • У мяне няма сакрэтаў ад бацькоў.
    • Не рабіць сакрэту.
  2. чаго. Тайны спосаб.

    • С. вытворчасці.
    • С. прыгатавання каньяку.
  3. чаго. Скрытая прычыны.

    • С. поспеху.
    • У чым с. такіх паказчыкаў?
  4. Мудрагелістая канструкцыя ў якім-н. механізме.

    • Замок з сакрэтам.
  5. Дадатковы патайны пост, які размяшчаецца вартаўнічай аховай на найбольш небяспечных подступах праціўніка.

    • Назначыць байцоў у с.

|| прым. сакрэтны, .

  • Вельмі сакрэтна (прысл.).

сакрэт2, , м. (спец.).

Рэчыва, якое выпрацоўваецца клеткамі розных залоз, неабходнае для жыццёвых функцый арганізма.

  • С. шчытападобнай залозы.

|| прым. сакраторны, .

сакрэтнік, , м.

Род пісьмовага стала з адкідной дошкай і шуфлядамі для папер.

сакрэтнічаць, ; незак. (разм.).

  1. Трымаць што-н. у сакрэце​1 (у 1 знач.).

    • Мне няма чаго с., я ўсё раскажу.
  2. Гаварыць шэптам у прысутнасці каго-н.

    • Аб чым вы там сакрэтнічаеце?