Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арнамента́льны, ✂.

  1. гл. арнамент.

  2. З многімі ўпрыгажэннямі, мудрагелісты.

    • А. стыль.

|| наз. арнаментальнасць, ✂.

арнітало́гія, ✂, ж.

Раздзел заалогіі, які вывучае птушак.

|| прым. арніталагічны, ✂.

аро́л, ✂, м.

  1. Драпежная, дужая птушка з загнутай дзюбай сямейства ястрабіных, якая звычайна жыве ў гарыстай мясцовасці або ў стэпе.

    • Стэпавы а.
    • Арлу з савою не па дарозе (прымаўка).
  2. перан. Пра смелага, гордага чалавека.

    • Зірні на сваіх арлоў!
    • Якія слаўныя хлопцы!

    Арол ці рэшка? (разм.) — пытанне пры падкідванні манеты з мэтай вырашыць што-н. жэрабем.

|| прым. арліны, ✂.

  • А. погляд (смелы, горды, праніклівы).
  • А. нос (тонкі, кручкаваты нос).

арсена́л, ✂, м.

  1. Склад зброі і ваеннай амуніцыі.

    • А. крэпасці.
    • А. ведаў (перан.).
  2. Прадпрыемства, якое вырабляе зброю і ваенную амуніцыю (уст.).

|| прым. арсенальны, ✂.

арт...

Першая частка складаных слоў са знач.: артылерыйскі, напр. артабстрэл, артпадрыхтоўка, артполк.

артадакса́льны, ✂, ж. (кніжн.).

Які няўхільна прытрымліваецца асноў якога-н. вучэння, светапогляду, паслядоўны.

  • Артадаксальныя погляды.

|| наз. артадаксальнасць, ✂.

артадо́кс, ✂, м. (кніжн.).

Чалавек артадаксальных поглядаў.

артадо́ксія, ✂, ж. (кніжн.).

Артадаксальная прыхільнасць да якога-н. вучэння.

артапе́д, ✂, м.

Урач, спецыяліст па артапедыі.

артапе́дыя, ✂, ж.

Раздзел хірургіі, які займаецца прафілактыкай і лячэннем дэфармацый пазваночніка, канечнасцей.

|| прым. артапедычны, ✂.

  • А. абутак.