назоўнік | мужчынскі род
Драпежная, дужая птушка з загнутай дзюбай сямейства ястрабіных, якая звычайна жыве ў гарыстай мясцовасці або ў стэпе.
- Стэпавы а.
- Арлу з савою не па дарозе (прымаўка).
пераноснае значэнне: Пра смелага, гордага чалавека.
- Зірні на сваіх арлоў!
- Якія слаўныя хлопцы!
Арол ці рэшка? (размоўнае) — пытанне пры падкідванні манеты з мэтай вырашыць што-н. жэрабем.
|| прыметнік:
- А. погляд (смелы, горды, праніклівы).
- А. нос (тонкі, кручкаваты нос).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)