Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нешматлі́кі, -ая, -ае.

Які складаецца з невялікай колькасці каго-, чаго-н.

Н. атрад геолагаў.

|| наз. нешматлі́касць, -і, ж.

не́шта¹, не́чага, не́чаму, не́шта, не́чым, аб не́чым; займ. неазнач.

1. Невядома, незразумела што; штосьці.

Н. пісаць.

2. звычайна ў Н і В. Нейкі прадмет, з’ява, пачуццё і пад.

Н. страшнае.

не́шта², прысл.

1. Чагосьці, чамусьці, невядома чаму.

Н. нездаровіцца.

2. Прыблізна.

Цягнік спазніўся н. на гадзіну.

не́штачка, займ. неазнач. (ужыв. толькі ў Н і В; разм.).

Тое, што і нешта¹ (у 2 знач.).

А я н. знайшоў.

нешчаслі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м. (разм.).

Нешчаслівы чалавек; няўдачнік.

нешчаслі́вы, -ая, -ае.

1. Які прыносіць няшчасце, гора; поўны няшчасця.

Н. дзень.

2. Такі, якому не дадзена шчасце, радасць.

Без маткі нешчаслівыя дзеткі (прыказка).

3. Які не прыносіць удачы.

Н. латарэйны білет.

4. Такі, якому не шанцуе, не спрыяе поспех.

Н. сапернік.