Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

неа...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па знач. адпавядае слову «новы», напр.: неалагізм, неаліт, неарэалізм, неакласіцызм.

неабарача́льны, -ая, -ае.

Такі, які не можа развівацца ў адваротным напрамку.

Н. працэс.

|| наз. неабарача́льнасць, -і, ж.

неаба́члівы, -ая, -ае.

1. Які дзейнічае неразважліва, не думае аб выніках.

Н. ўчынак.

2. Няўважлівы, нячулы.

Неабачлівыя адносіны.

|| наз. неаба́члівасць, -і, ж.

неабве́ржны, -ая, -ае.

Тое, што і неабвяргальны.

|| наз. неабве́ржнасць, -і, ж.

неабвярга́льны, -ая, -ае.

Такі, які не можа быць абвергнуты; пераканальны, бясспрэчны.

Н. факт.

|| наз. неабвярга́льнасць, -і, ж.

неабду́маны, -ая, -ае.

Зроблены без абдумвання, неразважлівы.

Н. учынак.

Неабдуманае рашэнне.

|| наз. неабду́манасць, -і, ж.

неабды́мны, -ая, -ае.

Велізарных памераў, бязмежны.

Н. сусвет.

|| наз. неабды́мнасць, -і, ж.

неабжы́ты, -ая, -ае.

Такі, у якім яшчэ мала жылі; неасвоены для жылля.

Неабжытая кватэра.

|| наз. неабжы́тасць, -і, ж.

неабстраля́ны, -ая, -ае.

Які не быў у баях, не прывык да стральбы.

Неабстраляныя байцы.

неабся́жны, -ая, -ае.

Вялікі па працягласці, памерах; бязмежны.

Н. акіян.

|| наз. неабся́жнасць, -і, ж.