Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ненаві́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; незак., каго-што.

Адносіцца з нянавісцю да каго-, чаго-н.

Н. ворага.

ненаві́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які ненавідзіць каго-, што-н., жадае зла.

|| ж. ненаві́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. ненаві́сніцкі, -ая, -ае.

ненаві́сны, -ая, -ае.

Які выклікае нянавісць, агіду.

Н. вораг.

|| наз. ненаві́снасць, -і, ж.

ненагля́дны, -ая, -ае.

1. Каханы, самы дарагі.

Сустрэць ненаглядную (наз.). Н. сынок.

2. Вельмі прыгожы, ад якога нельга адарваць вачэй.

Ненаглядныя сінія далі.

ненадо́ўга, прысл.

На кароткі час.

Паехаць н.

ненажэ́рны, -ая, -ае (разм.).

1. Такі, якога цяжка накарміць; пражэрлівы.

Н. шчупак.

2. перан. Які не можа здаволіцца тым, што мае; прагны да чужога.

Н. характар.

|| наз. ненажэ́рнасць, -і, ж.

ненападзе́нне, -я, н.

Адмаўленне дагаворных бакоў ад якіх-н. варожых дзеянняў у адносінах паміж сабой.

Дагавор аб ненападзенні.

ненарма́льнасць, -і, ж.

1. гл. ненармальны.

2. мн. -і, -ей. Ненармальная з’ява.

Ненармальнасці ў рабоце.

ненарма́льны, -ая, -ае.

1. Які мае адхіленні ад нормы.

Н. крывяны ціск.

2. Душэўнахворы; псіхічна неўраўнаважаны (разм.).

|| наз. ненарма́льнасць, -і, ж.

ненасы́тны, -ая, -ае.

1. Такі, якога цяжка накарміць; прагны да яды.

Н. звер.

2. перан. Які не можа здаволіцца тым, што мае.

Ненасытная цяга да ведаў.

|| наз. ненасы́тнасць, -і, ж.