Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

не́вад, -а, М -дзе, мн. -ы́ і (зліч. 2, 3, 4) не́вады, -о́ў, м. Вялікая рыбалоўная сетка.

Закінуць н.

|| прым. не́вадны, -ая, -ае.

неважне́цкі, -ая, -ае (разм.).

Не зусім добры.

Неважнецкае здароўе.

невераго́дны, -ая, -ае.

1. Непраўдападобны, фантастычны.

Неверагодная гісторыя.

2. Надзвычай вялікі, значны; неймаверны.

Неверагодная хуткасць.

3. Які выклікае сумненні ў сваёй правільнасці.

Неверагодныя звесткі.

|| наз. невераго́днасць, -і, ж. (да 1 і 3 знач.).

Да неверагоднасці (разм.) — надзвычайна, вельмі.

невідзі́мка, -і.

1. ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -мцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -мак. Нябачная істота.

Чалавек-н.

2. ж. Маленькая тонкая шпілька або заколка для жаночай прычоскі.

Шапка-невідзімка — у казках: шапка, якая робіць нябачным таго, хто яе надзене.

невіду́шчы, -ая, -ае.

Які страціў зрок; сляпы.

Н. чалавек.

невінава́ты, -ая, -ае.

Які не мае за сабой віны; які не мае дачынення да злачынства.

|| наз. невінава́тасць, -і, ж.

не́вук, -а, мн. -і, -аў, м.

Неадукаваны, недасведчаны чалавек.

У музыцы ён безнадзейны н.

|| прым. не́вуцкі, -ая, -ае.

не́вуцтва, -а, н.

Адсутнасць ведаў, неадукаванасць, недасведчанасць у чым-н.

Праявіць н.

невыго́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -го́д, ж.

1. пераважна мн. Адсутнасць, недахоп неабходных выгод.

Невыгоды кватэры.

2. Нягода, непрыемнасць; цяжкае становішча (разм.).

Невыгоды жыцця.

невыго́дны, -ая, -ае.

1. Які не мае выгод, дрэнна прыстасаваны для чаго-н.

Невыгодная кватэра.

2. Неспрыяльны, нязручны, непрыемны.

Невыгоднае становішча.

|| наз. невыго́днасць, -і, ж.