Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нюа́нс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Адценне, тонкае адрозненне ў чым-н.

Музычныя нюансы.

|| прым. нюа́нсны, -ая, -ае.

ню́ні,

У выразе: распусціць нюні (разм.) — раскіснуць, расплакацца.

ню́ня, -і, мн. -і, -яў, м. і ж. (разм.).

Плакса, ныцік.

нюх, -у, м.

1. Здольнасць да ўспрыняцця і адрознівання пахаў (адно з пяці знешніх пачуццяў).

У сабакі добры н.

2. перан. Чуццё, кемлівасць.

У яго добры н. на ўсё новае.

Ні за нюх (панюх) табакі (разм.) — ні за што, дарэмна (загінуць, прапасці).

Сабачы нюх — вострае адчуванне паху.

ню́хальшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які нюхае што-н. (тытунь, наркотыкі і пад.).

|| ж. ню́хальшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

ню́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. каго-што. Удыхаць праз нос які-н. пах.

Н. паветра.

2. што. Удыхаць у нос (лекавы, наркатычны і пад. сродак).

Н. нашатыр.

3. перан. Выведваць, высочваць (разм.).

І не нюхаў чаго (разм., неадабр.) — не зведаў чаго-н., не ведае чаго-н.

Не нюхаць пораху — не быць на вайне, не ваяваць.

|| зак. паню́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.).

|| аднакр. нюхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. ню́ханне, -я, н.; прым. ню́хальны, -ая, -ае.

Н. тытунь.