Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нэ́ндза, -ы (разм.).

1. ж. Галеча, беднасць, незабяспечанасць сродкамі існавання.

Жыць у нэндзы.

2. ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў. Той (тая), хто ўвесь час ные, скардзіцца; нуда (у 2 знач.).

3. ж. Тое, што і нуда (у 1 знач.).

Захварэць з нэндзы.

нэп, -а, м.

Скарачэнне: новая эканамічная палітыка, якая праводзілася савецкай дзяржавай у 1921—1928 гг. з мэтай адраджэння народнай гаспадаркі пры часовым дапушчэнні капіталістычных элементаў, аднак пры захаванні камандных вышынь у руках пралетарскай дзяржавы.

|| прым. нэ́паўскі, -ая, -ае.

нэ́пман, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Прыватны прадпрыемец перыяду нэпа; гандляр.

|| прым. нэ́пманскі, -ая, -ае.