Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

не, часц. адмоўная.

1. Служыць для выражэння адмоўя пры розных членах сказа.

Не заўважаць.

Жыць не аднаму.

2. Служыць адмоўным адказам на станоўчае пытанне.

Ты згодзен? — Не, не згодзен.

3. Мае значэнне няпоўнага сказа пры адмоўных адказах на пытанні; тое, што і няма (у 2 знач.).

У вас ёсць білет? — Не.

4. Ужыв. замест выказніка з адмоўем, а таксама замест словазлучэння або цэлага сказа з адмаўленнем ці проціпастаўленнем.

Трэба вызначыць, каторы партрэт зроблены добра, а каторы не.

5. Надае значэнне няпэўнасці, няпоўнага адмаўлення, непаўнаты дзеяння ці стану.

Тора не гора.

Ці гаварыць гэта, ці не гаварыць.

6. У спалучэнні з часц. «ці» ў пытальных сказах выражае мадальнае значэнне сцвярджэння або няпэўнасці, здагадкі.

Ці не лепш было б табе паехаць працаваць у вёску?

7. У спалучэнні з пытальнымі займеннікамі і прыслоўямі пры асаблівай інтанацыі вымаўлення надае сэнс станоўчага адказу. —

Ці не сустрэў у горадзе знаёмых? — Чаму не?

8. У спалучэнні з дзеясловамі, якія канчаюцца на «-ся», «-цца» і маюць прыстаўку «на-», надае значэнне немагчымасці закончыць дзеянне.

Не налюбуецца мастак роднымі краявідамі.

9. Уваходзіць у склад устойлівых словазлучэнняў: «далёка не»; «не раўнуючы, як»; «амаль не»; «бадай не»; «не раз і не два»; «не вельмі каб» і пад.

10. Уваходзіць у склад словазлучэнняў, якія з’яўляюцца складанымі злучнікамі і злучальнымі словамі: «не то... не то»; «не то што»; «не то... а»; «не толькі, ...але (і)» і пад.

не... (а таксама ня...), прыстаўка.

Надае слову:

1) новае, процілеглае значэнне, напр., невясёлы (сумны);

2) тое ж, але з адценнем абмежаванасці, напр., неблагі;

3) значэнне адмаўлення таго, што абазначае дадзенае слова без гэтай прыстаўкі, напр.: неакуратны, непаспяховы, недалёка.

неа...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па знач. адпавядае слову «новы», напр.: неалагізм, неаліт, неарэалізм, неакласіцызм.

неабарача́льны, -ая, -ае.

Такі, які не можа развівацца ў адваротным напрамку.

Н. працэс.

|| наз. неабарача́льнасць, -і, ж.

неаба́члівы, -ая, -ае.

1. Які дзейнічае неразважліва, не думае аб выніках.

Н. ўчынак.

2. Няўважлівы, нячулы.

Неабачлівыя адносіны.

|| наз. неаба́члівасць, -і, ж.

неабве́ржны, -ая, -ае.

Тое, што і неабвяргальны.

|| наз. неабве́ржнасць, -і, ж.

неабвярга́льны, -ая, -ае.

Такі, які не можа быць абвергнуты; пераканальны, бясспрэчны.

Н. факт.

|| наз. неабвярга́льнасць, -і, ж.

неабду́маны, -ая, -ае.

Зроблены без абдумвання, неразважлівы.

Н. учынак.

Неабдуманае рашэнне.

|| наз. неабду́манасць, -і, ж.

неабды́мны, -ая, -ае.

Велізарных памераў, бязмежны.

Н. сусвет.

|| наз. неабды́мнасць, -і, ж.

неабжы́ты, -ая, -ае.

Такі, у якім яшчэ мала жылі; неасвоены для жылля.

Неабжытая кватэра.

|| наз. неабжы́тасць, -і, ж.