Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

неразбяры́ха, -і, ДМы́се, ж. (разм.).

Заблытанае становішча, адсутнасць парадку, яснасці ў чым-н.

Н. ў вядзенні дакументаў.

нераздзе́льны, -ая, -ае.

Тое, што і непадзельны (у 2 і 3 знач.).

|| наз. нераздзе́льнасць, -і, ж.

неразме́нны, -ая, -ае.

Які нельга размяняць, які не падлягае размену (пра грошы).

Неразменная манета.

|| наз. неразме́ннасць, -і, ж.

неразры́ўны, -ая, -ае.

Такі, што нельга раз’яднаць; непарыўны, непарушны.

Неразрыўная сувязь.

|| наз. неразры́ўнасць, -і, ж.

не́раст, -у, М -сце, м.

Працэс адкладання самкамі рыб ікры і апладнення яе самцамі.

|| прым. не́раставы, -ая, -ае.

нерастава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́е; незак.

Знаходзіцца ў стане нерасту.

Большасць нашых рыб нерастуе вясной.

|| наз. нерастава́нне, -я, н.

нерасці́лішча, -а, мн. -ы, -лішч і -аў, н.

Месца нерасту рыб.

не́рат, -а, М -раце, мн. -ы, -аў, м.

Рыбалоўная снасць канічнай формы ў выглядзе сеткавай камеры, нацягнутай на драўляны каркас, з кароткім конусападобным уваходам; верша.

Хлопцы лавілі карасёў нератам.

Трапіць у нерат — знянацку, нечакана апынуцца ў безвыходным становішчы.

|| прым. не́ратны, -ая, -ае.

нераўня́, -і́, м. і ж. (разм.).

Пра чалавека, няроўнага з іншымі ў якіх-н. адносінах.

Ён ёй н.

нерашу́чы, -ая -ае.

Пазбаўлены рашучасці, цвёрдасці, поўны ваганняў.

Н. адказ.

|| наз. нерашу́часць, -і, ж.