не́кага, не́каму, не́кага, не́кім, не́ аб кім; займ.
1. адмоўны, з інф. Няма нікога, каб...
Некаму адправіць пісьмо.
2. неазнач., з Р (ад займенніка «нехта»). Кагосьці.
Тут некага не хапае.
не́калі¹, безас., у знач. вык.
Няма калі, няма часу.
Н. адпачываць.
не́калі², прысл.
1. Калісьці, даўно; у далёкім мінулым.
Н. тут працякала Няміга.
2. Калі-небудзь у будучым.
Н. тут вырасце сад.
не́калькі, -іх, ліч. неазнач.-кольк.
Некаторая, няпэўная, невялікая колькасць.
Н. месяцаў.
некато́ры, -ая, -ае; займ. неазнач.
1. Нейкі, дакладна не вызначаны.
Праз н. час.
2. толькі мн. некато́рыя, -ых. Асобныя з агульнага ліку; паасобныя.
У некаторых вёсках.
3. у знач. наз. некато́рыя, -ых. Не ўсе, асобныя людзі.
Некаторыя з прысутных.
некрало́г, -а, мн. -і, -аў, м.
Афіцыйнае паведамленне ў сувязі са смерцю каго-н. з кароткай характарыстыкай яго жыцця і дзейнасці.
|| прым. некралагі́чны, -ая, -ае.
некро́паль, -я, мн. -і, -яў, м.
Могілкі, на якіх пахаваны славутыя людзі.
некта́р, -у, м.
1. У грэчаскай міфалогіі: напітак багоў, які даваў ім бяссмерце і вечную маладосць.
Жыватворны н.
2. Салодкі сок, які выдзяляецца кветкамі меданосных раслін.
Пчолы збіраюць н.
|| прым. некта́рны, -ая, -ае.
не́куды.
1. прысл. Кудысьці, невядома куды.
Н. ж вядзе гэта сцежка.
2. безас., у знач. вык., з інф. Няма месца (куды б можна было адправіцца, змясціць каго-, што-н.).
Ехаць н.
Далей ісці н.
◊
Далей некуды (разм.) — горш не можа быць.