не́ба, -а, мн. нябёсы, нябёс і нябёсаў, н.
Уся бачная над Зямлёй прастора ў форме купала.
На небе.
◊
Быць на сёмым небе — перажываць, адчуваць вялікую радасць.
Пад адкрытым небам — не ў памяшканні.
Трапіць пальцам у неба (разм., жарт.) — сказаць што-н. неўпапад, недарэчы.
Узнесці да неба — непамерна расхваліць каго-, што-н.
Як гром з яснага неба — раптоўна, зусім нечакана.
Як з неба зваліўся (разм.) —
1) нечакана з’явіўся; раптоўна здарыўся;
2) не разумее таго, што адбываецца навокал.
Як неба і зямля — нічога падобнага, поўная процілегласць.
|| прым. нябе́сны, -ая, -ае.
Н. купал.
Нябесная вышыня.
небага́та, у знач. вык., каго-чаго.
Мала, у невялікай колькасці.
Рыбы ў мясцовых рэках н.
небага́ты, -ая, -ае.
1. Які не мае вялікай маёмасці, вялікіх матэрыяльных сродкаў.
Небагатае прадпрыемства.
2. Недарагі; сціплы.
Небагатыя падарункі.
3. перан. Недастатковы, абмежаваны.
Н. рэпертуар.
небара́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ра́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ра́к (разм.).
Няшчасны чалавек, які выклікае спагаду, спачуванне.
небаскро́б, -а, мн. -ы, -аў, м.
Вельмі высокі шматпавярховы будынак; хмарачос.
|| прым. небаскро́бны, -ая, -ае.
небасхі́л, -у, м.
Частка неба над гарызонтам.
небез... (а таксама небес...), прыстаўка.
Складаная прыстаўка прыметнікаў (і ўтвораных ад іх назоўнікаў), якая надае значэнне ўмеранай, але дастаткова значнай ступені якасці, напр.: небезнадзейны, небеспадстаўны.
небездако́рны, -ая, -ае.
Які не пазбаўлены недахопаў.
Яго адносіны да працы небездакорныя.
небес..., прыстаўка.
Тое, што і небез...; пішацца замест «небез...» перад глухімі зычнымі, напр.: небескарысны, небеспадстаўны.
небіткі́, -а́я, -о́е.
Які не разбіваецца пры ўдары, падзенні.
Небіткое шкло.