Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нежада́нне, -я, н.

Адсутнасць жадання; ухіленне ад чаго-н.

Н. адпраўляцца ў паход.

нежада́ны, -ая, -ае.

1. Непадыходзячы, такі, які не апраўдвае спадзяванняў.

Нежаданая кандыдатура.

2. Непрыемны, шкодны.

Хвароба выклікала нежаданыя ўскладненні.

|| наз. нежада́насць, -і, ж.

нежывы́, -а́я, -о́е.

1. Пазбаўлены адзнак жыцця, мёртвы.

2. Які не адносіцца да жывёльнага ці расліннага свету; неарганічны.

Нежывая прырода.

3. перан. Вялы, пазбаўлены жыццёвых сіл, энергіі.

Н. погляд.

4. перан. Цьмяны, бледны (пра святло, колер і пад.).

Нежывое святло.

нежылы́, -а́я, -о́е.

Такі, у якім не жывуць, не прыстасаваны для жылля.

Нежылыя пакоі.