Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

не́хаця, прысл.

Без жадання, неахвотна.

Н. рабіць што-н.

нехлямя́жы, -ая, -ае.

Несамавіты; нязграбны, няўклюдны; дрэнна зроблены (аб рэчах, прадметах).

|| наз. нехлямя́жасць, -і, ж.

не́хрысць, -я, мн. -і, -яў, м. (разм., лаянк.).

Бессаромны, бессардэчны чалавек.

Ці ж мы нехрысці якія?

не́хта, не́кага, не́каму, не́кага, не́кім, аб не́кім, займ. неазнач.

1. Невядома хто, нейкі чалавек.

Н. стукаў у дзверы.

2. Якісьці мала каму вядомы чалавек (у спалучэнні з прозвішчам, імем).

Н.

Іваноў.

3. Які-н. чалавек, усё роўна хто; хто-н.