ні, часц. і злуч.
1. часц. узмацн. У адмоўных сказах указвае на поўную адсутнасць чаго-н.; узмацняе адмоўе.
На небе ні хмурынкі.
Нідзе ні расінкі.
Нідзе нікога, ні аднаго чалавека.
2. часц. ўзмацн. Ужыв. ў даданых сказах у спалучэннях са словамі «як», «куды», «хто» і пад., каб падкрэсліць, што дзеянне галоўнага сказа захоўвае сваю сілу пры любых абставінах.
Як ні спяшайся, усё роўна не паспееш.
3. часц. адмоўная. Ужыв. ў спалучэннях з Р назоўнікаў у безасабовых адмоўных сказах пры катэгарычнай забароне якога-н. дзеяння.
Ні кроку далей!
4. злуч. пералічальны. Ужыв. ў адмоўных сказах пры пералічэнні пры наяўнасці адмоўя.
Не чуваць ні песень, ні гоману.
ні..., прыстаўка.
1. Ужыв. пры ўтварэнні адмоўных займеннікаў і прыслоўяў, напр.: ніхто, нішто, нічый, ніякі і інш.
2. Аддзяляецца ад адмоўных займеннікаў пры спалучэнні з прыназоўнікамі.
Ні ў якім разе.
ніадку́ль, прысл.
Ні з якога месца, ні з якога боку.
Н. няма звестак.
Н. не чуваць галасоў.
ні́бы, злуч. і часц.
1. злуч. параўнальны. Ужыв. ў параўнальных зваротах і сказах; па значэнні адпавядае злучніку «як».
Гул нарастаў, н. пры абвале.
2. злуч. тлумачальны. Выражае адценне недаверу да выказанага.
Так дакладна расказвае, н. сам бачыў.
3. часц. Выражае ўпэўненасць у адваротным, адмаўляючы магчымасць сумнення.
Н. я не клапацілася аб дзецях!
ні́ва, -ы, мн. -ы, ніў, ж.
1. Апрацаванае пад сяўбу або засеянае поле.
Калгасная н.
2. перан. Галіна дзейнасці.
Працуе на высакароднай ніве асветы.
нівелі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Геадэзічны прыбор для нівеліравання.
нівелі́равацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -руецца; зак. і незак.
Згладзіцца (згладжвацца), страціўшы свае асаблівасці.
Пад уплывам літаратурнай мовы нівеліруюцца дыялектныя асаблівасці.
|| наз. нівелі́раванне, -я, н. і нівеліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
нівелі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак., што.
1. Вызначыць (вызначаць) спецыяльнымі прыборамі вышыню пунктаў зямной паверхні над узроўнем мора або адносна якой-н. пэўнай вышыні (спец.).
2. перан. Ураўноўваючы, згладзіць (згладжваць), знішчыць (знішчаць) адрозненні паміж кім-, чым-н.
Н. асаблівасці.
|| наз. нівелі́раванне, -я, н. і нівеліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
нівеліро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяліст па нівеліраванні (у 1 знач.).
|| ж. нівеліро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.