ні́ва, -ы, мн. -ы, ніў, ж.
1. Апрацаванае пад сяўбу або засеянае поле.
Калгасная н.
2. перан. Галіна дзейнасці.
Працуе на высакароднай ніве асветы.
нівелі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Геадэзічны прыбор для нівеліравання.
нівелі́равацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -руецца; зак. і незак.
Згладзіцца (згладжвацца), страціўшы свае асаблівасці.
Пад уплывам літаратурнай мовы нівеліруюцца дыялектныя асаблівасці.
|| наз. нівелі́раванне, -я, н. і нівеліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
нівелі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак., што.
1. Вызначыць (вызначаць) спецыяльнымі прыборамі вышыню пунктаў зямной паверхні над узроўнем мора або адносна якой-н. пэўнай вышыні (спец.).
2. перан. Ураўноўваючы, згладзіць (згладжваць), знішчыць (знішчаць) адрозненні паміж кім-, чым-н.
Н. асаблівасці.
|| наз. нівелі́раванне, -я, н. і нівеліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
нівеліро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяліст па нівеліраванні (у 1 знач.).
|| ж. нівеліро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.