Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нігілі́зм, -у, м. (кніжн.).

Поўнае адмаўленне ўсяго агульнапрызнанага, поўны скептыцызм.

|| прым. нігілісты́чны, -ая, -ае.

Нігілістычныя погляды.

нігілі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які адмаўляе ўсё агульнапрызнанае (кніжн.).

2. Прадстаўнік рускай разначыннай інтэлігенцыі 60-х гадоў 19 ст., якая адмоўна адносілася да традыцый дваранства і прыгонніцтва.

|| ж. нігілі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. нігілі́сцкі, -ая,-ае.