нічо́га¹, займ. адмоўны.
Тое, што і нішто¹ (у 1 знач.).
Яго н. не цікавіць.
нічо́га².
1. прысл. Тое, што і нішто² (у 1 знач.).
Адчуваю сябе н.
2. безас., у знач. вык. Хоць бы што, не шкодзіць.
Многія стаміліся, а ён — н. 3. у знач. пабочн. сл. Неістотна, не мае значэння; абыдзецца. Н., кніга абавязкова знойдзецца.
нічы́й, нічыйго́, нічыйму́, нічы́й (нічыйго́), нічыі́м, аб нічыі́м, м.; нічыя́, нічыёй, нічыю́, ж.; нічыё, нічыйго́, нічыйму́, нічыё, нічыі́м, аб нічыі́м, н.; мн. нічые́; займ. адмоўны.
Які не належыць нікому.
Нічыя зямля.
нічы́йны, -ая, -ае (разм.).
1. гл. нічыя.
2. Тое, што і нічый.
нічыя́, -ёй, ж.
Такі вынік гульні, барацьбы і пад., калі ні адзін з праціўнікаў не выйграе.
Згадзіцца на нічыю.
|| прым. нічы́йны, -ая, -ае.
Н. лік.