нічыя́, -ёй, ж.

Такі вынік гульні, барацьбы і пад., калі ні адзін з праціўнікаў не выйграе.

Згадзіцца на нічыю.

|| прым. нічы́йны, -ая, -ае.

Н. лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)