ні́ша, -ы, мн. -ы, ніш, ж.
Паглыбленне ў сцяне для змяшчэння там чаго-н.
Глыбокая н.
ні́шкам, прысл. (разм.).
1. Моўчкі.
Ка мне схілілася ты н.
2. Непрыкметна для іншых; употай.
Увайсці ў хату н.
ніштава́ты, -ая, -ае (разм.).
1. Досыць добры, нядрэнны.
Н. касцюм.
2. Значны, немалы (па велічыні, колькасці).
Н. акраец хлеба.
нішто́¹, нічо́га, нічо́му, нішто́, нічы́м, ні аб чым; займ. адмоўны.
1. Ні адзін прадмет, ніякая з’ява, ніякая справа.
Яго н. не цікавіць. 2. у знач. наз. нішто́, нескл., н. Пра каго-, што-н., хто (што) нічога сабой не ўяўляе, не мае ніякай цаны. Ператварыцца ў н.
нішто́².
1. прысл. (часта ў спалучэнні са словам «сабе»). Нядрэнна, ніштавата, даволі добра.
Жывуць н. сабе.
2. безас., у знач. вык. Хоць бы што, не шкодзіць.
Працуе без адпачынку — і н.
3. у знач. вык. (часта ў спалучэнні са словам «сабе»). Неблагі, нядрэнны.
Ураджай н.
Дзяўчына н. сабе.
нішчы́мніца, -ы, ж. (разм.).
1. Посная ежа.
Сядзець на нішчымніцы.
2. Бясхлебіца.
нішчы́мны, -ая, -ае.
1. Не прыпраўлены скаромным, без скаромнага; посны.
Нішчымная капуста.
2. Без нічога, без якіх-н. дабавак; пусты.
Есці н. хлеб.
ні́шчыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чыцца; незак.
Знішчацца, гінуць, прападаць.
Безгаспадарчасцю нішчыцца багацце дзяржавы.
ні́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; незак., каго-што.
Знішчаць, разбураць; пустошыць, не даваць развівацца.
Н. лясы.
Агонь спапяляў і нішчыў усё на сваім шляху.
|| наз. нішчэ́нне, -я, н.