Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

не́ма, прысл.

1. Дзіка, роспачна (крычаць, галасіць, раўці і пад.).

2. Моўчкі, без слоў.

Цётка н. енчыла.

немаве́дама, прысл. (у спалучэнні са словамі «што», «як», «адкуль», «куды» і пад.).

Невядома, незразумела.

Заехаць н. куды.

немагчы́ма, безас., у знач. вык.

Няма магчымасці, нельга.

Н. ўбачыць зацьменне.

немагчы́мы, -ая, -ае.

1. Неажыццявімы, невыканальны.

Няма нічога немагчымага (наз.).

2. перан. Такі, што нельга выцерпець, вынесці; нясцерпны.

Немагчымая духата.

|| наз. немагчы́масць, -і, ж. (да 1 знач.).

немажлі́вы, -ая, -ае.

Тое, што і немагчымы (у 1 знач.).

|| наз. немажлі́васць, -і, ж.

немалава́жны, -ая, -ае.

Даволі важны, істотны.

Немалаважныя падзеі.

|| наз. немалава́жнасць, -і, ж.

немалы́, -а́я, -о́е.

Даволі вялікі, значны па велічыні, памерах, колькасці.

Немалыя грошы.

Н. шлях.

Пражыць нямала (прысл.).

не́марач, -ы, ж. (разм.).

Глухое месца; цемра.

Такая н., хоць вока выкалі.

немата́, -ы́, ДМ -маце́, ж.

1. Адсутнасць дару мовы.

Прыроджаная н.

2. перан. Нямая цішыня.

Вячэрняя н.

3. перан. Бяспраўе, прыгнечанасць.

Векавая н. і адсталасць.

немаўля́, -я́ці, мн.я́ты, -ля́т, н.

Малое дзіця.

|| ласк. немаўля́тка, -а, мн. -і, -так, н.