Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нейк, прысл.

Тое, што і неяк.

не́йкі, -ая, -ае, займ. неазнач.

1. Невядома які, незнаёмы.

Н. прыезджы цябе чакае.

2. Пры параўнанні якіх-н. якасцей, адзнак.

Ён сапраўды н. дзівак.

3. Тое, што і які-небудзь (разм.).

Нейкая пастанова павінна быць прынята.

4. Які не заслугоўвае ні ўвагі, ні павагі.

Н. блазнюк бярэцца ўсіх павучаць.

5. Не вызначаны дакладна (пра час, тэрмін, колькасць чаго-н.).

Н. час сябры ішлі моўчкі.

нейло́н, -у, м.

Сінтэтычнае штучнае валакно, а таксама тканіна з такога валакна.

|| прым. нейло́навы, -ая, -ае.

неймаве́рны, -ая, -ае.

1. Вельмі вялікі, надзвычайны.

Н. мароз.

2. Такі, які цяжка сабе ўявіць; немагчымы.

Неймаверныя ўмовы.

3. Непраўдападобны.

Н. выпадак.

|| наз. неймаве́рнасць, -і, ж.

нейра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да нервовых клетак, нервовай сістэмы, да нерваў (у 1 знач.), напр.: нейравірусны, нейрагенетыка, нейраэпітэлій, нейраанатомія, нейрапсіхалогія, нейрасакрэцыя, нейрафізіялогія, нейрахірургія.

нейрахіру́рг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па нейрахірургіі.

нейрахірургі́я, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца захворваннямі нервовай сістэмы і іх хірургічным лячэннем.

|| прым. нейрахірургі́чны, -ая, -ае.

нейро́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Нервовая клетка, здольная выпрацоўваць нервовыя імпульсы і перадаваць іх іншым клеткам.

нейтралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак.

1. каго-што. Зрабіць (рабіць) нейтральным (у 1 і 2 знач.).

2. перан., што. Аслабіць (аслабляць) чый-н. уплыў, уздзеянне.

Н. уплыў.

3. што. Правесці (праводзіць) нейтралізацыю (у 3 знач.; спец.).

Н. раствор.

|| наз. нейтраліза́цыя, -і, ж.

нейтралітэ́т, -у, Мэ́це, м.

1. Міжнародна-прававое становішча дзяржавы, якая не прымае ўдзелу ў вайне, што вядзецца паміж іншымі краінамі, і захоўвае з імі мірныя адносіны, не ўваходзіць у ваенна-палітычныя блокі.

Захоўваць н.

2. перан. Неўмяшанне ў чужыя спрэчкі, у барацьбу паміж двума бакамі.

Пастаянны нейтралітэт — знешнепалітычны курс шэрагу дзяржаў, якія ўзялі абавязацельства не прымаць удзелу ў вайне, захоўваючы права на самаабарону, а ў мірны час праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку.