Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

атэі́зм, -у, м.

Адмаўленне існавання Бога, адказ ад рэлігійных вераванняў; бязбожжа.

|| прым. атэісты́чны, -ая, -ае.

атэі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік атэізму.

|| ж. атэі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. атэі́сцкі, -ая, -ае.

атэ́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Гасцініца.

|| прым. атэ́льны, -ая, -ае.

атэлье́, нескл., н.

1. Майстэрня для пашыву адзення, абутку, рамонту бытавой тэхнікі.

Тэлевізійнае а.

А. мод.

Пашыць паліто ў а.

2. Майстэрня мастака, фатографа, скульптара.

атэрасклеро́з, -у, м.

Захворванне сардэчна-сасудзістай сістэмы.

|| прым. атэрасклераты́чны, -ая, -ае.

атэстава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак.

1. каго-што. Даць, даваць водзыў, характарыстыку, рэкамендацыю каму-н. (кніжн.).

А. агранома як выдатнага работніка.

2. каго-што. Прысвоіць (прысвойваць) званне каму-н.

3. каго-што. Ацаніць (ацэньваць) чые-н. веды, паставіўшы якую-н. адзнаку.

А. вучняў за чвэрць года.

|| наз. атэста́цыя, -і, ж.; прым. атэстацы́йны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Атэстацыйная камісія.

атэста́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Афіцыйны дакумент аб заканчэнні сярэдняй навучальнай установы, які пацвярджае ўзровень адукацыі.

А. сталасці.

2. Афіцыйны дакумент аб прысваенні вучонага звання.

А. прафесара.

3. Дакумент на права атрымання ваеннаслужачым грашовага, харчовага і інш. забеспячэння.

|| прым. атэста́тны, -ая, -ае.

атэста́цыя, -і, ж.

1. гл. атэставаць.

2. Ацэнка, характарыстыка, якая даецца каму-, чаму-н.

А. вучняў за паўгоддзе.

|| прым. атэстацы́йны, -ая, -ае.